[bvi]

УДЗЕЛ У АБЛАСНЫМ СВЯЦЕ

У святочных мерапрыемствах,  прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у г.Брэсце прынялі удзел народныя майстры і самадзейныя артысты Ганцаўшчыны.

Народнае аматарскае аб’яднанне «Талака» гарадскога Дома культуры прадстаўляла раён на абласным свяце «Свет нашых захапленняў», адзначана  Граматай за ўдзел у свяце.

Народныя майстры  Віталь Шапялевіч і Ніна Казак спаборнічалі ў абласным конкурсе сувеніраў «Берасцейскі падарунак» і сталі ўладальнікамі Дыпломаў  I  і  II ступені.   Марыя Муха і Алена Цялушка —  удзельнікі ярмаркі рамёстваў «Горад майстроў».