Выстава-конкурс «ЦУД НА КАЛЯДЫ «
ЦУД НА КАЛЯДЫ
выстава-конкурс
Надыходзяць чароўныя калядныя дні. Мы чакаем ад іх нейкага асаблівага настрою, марым пра здзяйсненне жаданняў ды недзе ў душы ўсё ж такі верым у цуд. Таму запрашаем Вас таксама акунуцца ў гэтую чароўную калядную атмасферу і прыняць удзел у выставе-конкурсе “Цуд на Каляды”.
Прыняць удзел могуць усе жадаючыя. Гэта і дзеці, пачынаючы з 8 гадоў, і дарослыя. Удзельнікамі могуць быць, як прафесійныя і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, так і асобныя аўтары.
Конкурс будзе праводіцца ў трох намінацыях. Гэта “Калядны малюнак”, “Калядная зорка”, “Калядная маска”. Кожны ўдзельнік будзе мець магчымасць атрымаюць грашовую ўзнагароду і памятныя падарункі.
Прымаюцца конкурсныя работы з 27 лістапада 2017 г. па 4 снежня 2017 г. па адрасе г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў.
Выстава даступная для наведвання з 8 снежня 2017 г. па 21 студзеня 2018 г.
Падвяденне вынікаў і ўзнагароджванне адбудецца 13 студзеня 2018 года падчас каляднай сустрэчы “Шчодры вечар” а 13.00 гадзіне ў Доме рамёстваў.
Падрабязней пра конкурс можна даведацца з Палажэння “Цуд на Каляды”, якое даступна на сайце http://gnckult.by ці па тэлефоне 22148.
Запрашаем!
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама _________________ І.І.Цубер «___» ___________ 2017 года |
ПАЛАЖЭННЕ
аб арганізацыі і правядзенні выставы-конкурсу
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Цуд на Каляды»
- Выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Цуд на Каляды» (далей – выстава-конкурс) праводзіцца ў мэтах развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў, захавання і развіцця народных традыцый.
- Арганізатарамі выставы-конкурсу з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама, ДзУК “Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў”.
- У выставе-конкурсе прымаюць удзел як прафесійныя, так і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, а таксама асобныя аўтары (дзеці, падлеткі і дарослыя). Узроставыя катэгорыі:
3.1 8 — 12 гадоў
3.2 13 — 17 гадоў
3.3 ад 18 гадоў.
- На выставу-конкурс прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы, выкананыя ў розных тэхніках: мастацкая саломка (аплікацыя саломкай, саломапляценне), мастацкі роспіс (роспіс па тканіне, шкле, дрэве), мастацкі тэкстыль (ткацтва, вышыўка, габелен, лямец), кераміка, разьба па дрэве, выцінанка і інш.
Тэматыка работ: «Каляды”.
- Выстава-конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
5.1. “Калядны малюнак” (малюнак, выкананы ў розных тэхніках малявання, які адлюстроўвае традыцыі святкавання Каляд на Беларусі).
5.2. “Калядная зорка” (сімвал калядоўшчыкаў, выкананы з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках).
5.3. “Калядная маска” (маска, якая адлюстроўвае вобразы традыцыйных калядных персанажаў, выкананая з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках).
- Патрабаванні да конкурсных работ:
6.1. Высокі ўзровень тэхнікі выканання.
6.2. Наяўнасць суправаджальных этыкетак памерам 4 на 5 см з адваротнага боку конкурснай работы з наступнай інфармацыяй: назва работы, прозвішча і імя аўтара, узрост, кіраўнік (калі ёсць), школа (іншая ўстанова), тэлефон.
6.3. Работы, прадстаўленыя на конкурс, павінны быць цалкам падрыхтаваны да дэманстрацыі (работы павінны быць завершанымі). Работы намінацыі “Калядны малюнак”, якія прадстаўлены без рамкі, павінны адпавядаць памеру не больш за 30х40 см (фармат рамак, якія прадастаўляюць арганізатары выставы-конкурсу).
- Да ўдзелу ў выставе-конкурсе не дапускаюцца работы, якія не адпавядаюць тэматыцы, выкананыя неакуратна, без этыкетак. Таксама да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца ксеракопіі, адсканаваныя копіі, лічбавыя версіі малюнкаў.
- Работы пераможцаў і прызёраў застаюцца ў калекцыі арганізатараў выставы-конкурсу. Конкурсныя работы вяртаюцца ўдзельнікам пасля 21 студзеня 2018 года штодзённа з 10.00 да 17.00 гадзін па адрасе:г. Ганцавічы, вул. Суворава 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў.
- Крытэрыі ацэнкі выставы-конкурсу:
9.1. Мастацкі ўзровень прадстаўленых работ.
9.2. Арыгінальнасць.
9.3. Выкарыстанне народных традыцый.
9.4. Адпаведнасць прадстаўленай работы ўзросту ўдзельніка.
- Тэрміны правядзення работ.
10.1. Прыём конкурсных работ з 27 лістапада 2017 г. па 4 снежня 2017 г. па адрасе г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў.
10.2. Выстава даступная для наведвання з 8 снежня 2017 г. па 21 студзеня 2018 г.
10.3. Падвяденне вынікаў выставы-конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў адбудецца 13 студзеня 2018 года падчас каляднай сустрэчы “Шчодры вечар” а 13.00 гадзіне па адрасе г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў.
- Падвядзенне вынікаў выставы-конкурсу.
Склад журы вызначаецца арганізатарамі выставы-конкурсу і фарміруецца да 22 снежня 2017 года. Журы разглядае працы, прадстаўленыя на выставу-конкурс, па вышэй адзначаных крытэрыях у адпаведнасці з намінацыямі і ўзроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў.
11.1. У намінацыі «Калядны малюнак» вызначаюцца дыпламанты 1 ступені ў кожнай узроставай катэгорыі, якія атрымліваюць дыпломы і памятныя падарункі.
11.2. У намінацыі «Калядная зорка» вызначаюцца дыпламанты 1 ступені ў кожнай узроставай катэгорыі, якія атрымліваюць дыпломы і памятныя падарункі.
11.3. У намінацыі «Калядная маска» вызначаюцца дыпламанты 1 ступені ў кожнай узроставай катэгорыі, якія атрымліваюць дыпломы і памятныя падарункі.
11.4. ГРАН-ПРЫ выставы-конкурсу (грашовая ўзнагарода памерам 20 рублёў і памятны падарунак) уручаецца незалежна ад намінацыі і ўзроставай катэгорыі.
11.5. Прыз глядацкіх сімпатый (грашовая ўзнагарода памерам 10 рублёў і памятны падарунак) уручаецца незалежна ад намінацыі і ўзроставай катэгорыі інтэрнет-галасаваннем.
Інтэрнет-галасаванне будзе праходіць на старонках сацыяльных сетак арганізатара: «ВКонтакте» і «Одноклассники». Для таго, каб прагаласаваць за ўпадабаную работу, патрэбна быць удзельнікам суполак «ВКонтакте» “Дом рамёстваў. Ганцавічы” — https://vk.com/crafts.hancaviczy і / або «Одноклассники» “Дом рамёстваў. Ганцавічы” — https://ok.ru/crafts.hancaviczy і ўпадабаць выбраную работу. Колькасць падабаек (лайков) 2-х суполах будзе складвацца.
11.6. Вынікі выставы-конкурсу будуць апублікаваны на сайце http://gnckult.by/, а таксама ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники».
- Арганізатары выставы-конкурсу пакідаюць за сабой права ўнясення змяненняў і дапаўненняў у дадзенае палажэнне, аб чым у тыднёвы тэрмін пасля прыняцця рашэння праінфармуюць удзельнікаў.
- Фінансаванне выставы-конкурсу.
13.1. Фінансаванне выставы-конкурсу ажыццяўляецца за кошт арганізтараў, спонсараў і сродкаў, выручаных ад продажу квіткоў за наведванне выставы. Грошы, сабраныя ад продажу квіткоў, накіроўваюцца на выраб дыпломаў і памятных падарункаў.
13.2. Грашовая ўзнагарода пераможцам у намінацыях Гран-пры і прыз глядацкіх сімпатый выставы-конкурсу фарміруюцца за кошт спонсарскай падтрымкі.
- Адрас і кантактныя тэлефоны арганізатараў:
Каардынатар: Саланевіч Маргарыта Аляксандраўна.
Кантактныя тэлефоны: 22148, +375 29 7200808
Адрас: 225432, Рэспубліка Беларусь, г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў.
E-mail: crafts.hancaviczy@gmail.com
Сайт: http://gnckult.by/
«ВКонтакте»: https://vk.com/crafts.hancaviczy
«Одноклассники»: https://ok.ru/crafts.hancaviczy
САГЛАСАВАНА Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама ________________ Н.У.Здрок «___» ___________ 2017 года |
САГЛАСАВАНА Першы сакратар Ганцавіцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» _________________ А.А.Занька «___» ___________ 2017 |