
Іх слова рэхам адгукнецца…
У жніўні 2017 года Беларусь святкавала юбілеі класікаў нацыянальнай літаратуры – Янкі Брыля і Пімена Панчанкі. З гэтай нагоды, 23 лістапада цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава і гарадскі Дом культуры арганізавалі літаратурную вечарыну “Іх слова рэхам адгукнецца…”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння вялікіх пісьменнікаў. У тэатралізаванай форме дэманстраваліся творы літаратараў, гучалі беларускія песні, паэзія, прайшла дэманстрацыя фільма пра Беларусь.