[bvi]

Гульнёва-забаўляльная праграма “Вяселле”

Восенню — ад пачатку восені і да Пакроў – у вёсках гралі вяселлі. Вяселле – гэта адно з найважнейшых падзей у жыцці кожнага чалавека.

         Беларускае традыцыйнае вяселле даўней уключала ў сябе цэлы комплекс абрадаў. Некаторыя з іх жывуць і цяпер.

         Пазнаёміцца з асноўнымі этапамі вяселля можна было падчас гульнёва-забаўляльнай праграмы “Вяселле”, якая на працягу месяца праходзіла ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў. Наведалі праграму выхаванцы дашкольных устаноў, вучні пачатковых і старэйшых класаў.

Удзельнікі праграмы пазнаёміліся з асноўнымі этапамі вяселля і прынялі ўдзел у традыцыйных абрадах на вяселлі: пасядзелі на дзяжы, накрытай кажухом воўнаю ўверх, упрыгожылі вясельны каравай і дугу кветкамі, пагулялі ў розныя гульні, патанцавалі і пачаставаліся караваем.