[bvi]

Сустрэча-бяседа «Ткацтва.Традыцыі і сучаснасць»

 23 лістапада ў Раённым доме рамёстваў прайшла сустрэча-бяседа “Ткацтва. Традыцыі і сучаснасць”, якую арганізаваў народны клуб майстроў “Багач”. На сустрэчу былі запрошаныя  маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага прыбывання маладых інвалідаў ДзУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльная абароны насельніцтва” і іх бацькі.  

Мерапрыемства пачалося са знаемства і агляднай экскурсіі па экспазіцыі “Беларускі рушнік”, дзе кожны даведаўся пра прылады для  ткацтва, асноўныя этапы вырабу нітак, асаблівасці аздаблення  тканых вырабаў, гісторыю развіцця беларускіх рушнікоў.

Пасля экскурсіі наведвальнікі  змаглі акунуцца ў чароўны мір ткацтва.  Кожны паспрабаваў саткаць палавік-кружок і навагоднія ўпрыгожванні ў выглядзе елак. Патрэніраваліся абыходзіцца з прыладамі для ткацтва: з бярдом, чаўнаком для ткацтва, спецыяльным прыстасаваннем для намотвання нітак на шпульку. Падчас майстар-класа госці акунуліся ў мінулыя часы і адчулі на сабе складанасць і крапатлівасць  вырабу тканных рэчаў, якія некалі рабілі нашы продкі.

На пацягу ўсяго мерапрыемства ўдзельнікаў не пакідаў вяселы творчы настрой. Яшчэ доўга не хацелі  развітвацца і дамовіліся на наступныя сустрэчы і майстар-класы.

 Народны клуб  майстроў “Багач” запрашае  ўсіх жадаючых прыняць удзел ў майстар-класах. Запрашаем да супрацоўніцтва. Падрабязней па тэл. 22148. Кіраўнік народнага клуба майстроў – Савеня Галіна Васільеўна.