[bvi]

КАЛЯДАВАННЕ

У мінулую суботу 13 студзеня супрацоўнікі Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў, удзельнікі і сябры народнага клуба майстроў народнай творчаці “Багач” разам з Аўтаклубам паехалі шчадраваць у вёскі Ганцавіцкага раёна: Крышылавічы, Востраў, Нач, Гута, Лактышы, Боркі. Калядоўшчыкі насілі па вёсках ззяючую зорку і  праслаўлялі Божае Нараджэнне. Разам з казой, мядзведзем, цыганкамі хадзілі па хатах з песнямі і танцамі, віншавалі гаспадароў і жадалі ўсяго добрага ў новым годзе, а таксама варажылі ім на будучы ўраджай. Калядоўшчыкі вельмі здзівілі і ўразілі мясцовых жыхароў, якія даўно жывуць па-асобку ў гэтых малалюдых вёсках, дзе ўжо няма клубаў і нават дзяцей ужо не засталося.

Па ўсмешцы на вуснах і агеньчыку ў вачах было відаць, што людзям вельмі прыемна, што да іх завіталі госці ў гэты святочны вечар, таму гаспадары з радасцю сустракалі калядоўшчыкаў і шчодра іх частавалі.