
ВЫСТАВА МАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ФАРБАХ
У аўторак 6 лютага а 17.00 ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў (вул. Суворава, 2) адбудзецца адкрыццё выставы ганцавіцкай мастачкі Веранікі Лебедзевай “Мая гісторыя ў фарбах”.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 20 работ, выкананых ў розных тэхніках: акрыл, алей, акварэль, пастэллю, і розныя па жанру: партрэт, пейзаж, а таксама нацюрморт.
Вераніка Лебедзева — з’ява ў мастакоўскім жыцці нашага краю. Яна выдатны лірык пейзажу, цудоўны чалавек па жыцці. Вельмі прыемна адзначыць, што гэты чалавек-творца плённа працуе на карысць выяўленчага мастацтва Ганцаўшчыны.
Як мастак, Вераніка мае свой почырк і стыль. Яе жывапісная манера выканання арыгінальная. Але яна не спыняецца на дасягнутым, не баіцца эксперыментаваць, змешваць не толькі фарбы, але і стылі, спрабаваць сябе ў розных жанрах і кірунках.
Наведаць выставу можна з 5 па 28 лютага. Кошт 50 капеек.
Падрабязней па тэлефоне 2-21-48. Запрашаем! 
ГАНЦАВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ | ||
225432 г. Ганцавічы вул. Суворава, 2 |
+375 1646 22148 | vk.com/crafts.hancaviczy |
crafts.hancaviczy@gmail.com | facebook.com/crafts.hancaviczy |