Удзел у абласным туры XIV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”
У мінулую пятніцу 9 лютага майстры народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” раённага Дома рамёстваў і ўдзельнікі квартэту народнага хора ветэранаў гарадскога Дома культуры былі запрошаны на абласны тур XIV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбыўся ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.
Дэлегаты прадстаўлялі Ганцавіцкі раён у намінацыях дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва і вакальна-харавое мастацтва. Падчас мерапрыемства ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва была арганізавана выстава народных умельцаў Свірыда Аляксандра Уладзіміравіча (разьба па дрэве), Шатроўскай Надзеі Адамаўны (вышыўка крыжыкам і бісерам), Раманюк Марыі Мікалаеўны (ткацтва паясоў), якія прысутнічалі на свяце, а таксама былі прадстаўлены калекцыі работ Цалевіч Веры Васільеўны (вышыўка крыжыкам ручнікоў), Кісялевіч Любові Максімаўны (вязанне паланцінаў).
У намінацыі вакальна-харавое мастацтва на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы БАГКЦ выступіў народны квартэт хора ветэранаў, у складзе якога былі Будавей Надзея Мікалаеўна, Рэкунова Надзея Цімафееўна, Плотка Ніна Паўлаўна, Турко Ніна Аляксандраўна, якім акампаніравала Купрыянік Вольга.
Напрыканцы святочнай праграмы былі падведзены вынікі абласнога адборачнага тура. Свірыд Аляксандр, майстар па дэкаратыўнай апрацоўцы дрэва, прывёз у раён Дыплом І ступені за высокае выканаўчае майстэрства, значны ўнёсак у патрыятычнае выхаванне насельніцтва і актыўны ўдзел у абласным туры XIV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Астатнія ўдзельнікі былі ўзнагароджаны Граматамі за актыўны ўдзел у абласным туры XIV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэнаскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Пасля ўзнагароджвання для ўдзельнікаў зладзілі танцы пад жывую музыку.
Падчас мерапрыемства творчую дэлегацыю суправаджалі дырэктар Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў Саланевіч Маргарыта, кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” Савеня Галіна, кіраўнік народнага хора ветэранаў Сурынт Ніна. Гэта было сапраўднае свята.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу майстроў Свірыда Аляксандра Уладзіміравіча, Шатроўскай Надзеі Адамаўны, Раманюк Марыі Мікалаеўны, Цалевіч Веры Васільеўны, Кісялевіч Любові Максімаўны “Не старэюць душой ветэраны”, якая была прадстаўлена на абласным туры XIV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Выставу можна наведаць з 13 лютага па 13 сакавіка 2018 года па адрасе: вул. Суворава, 2, Дом рамёстваў. Кошт 50 кап.
Саланевіч Маргарыта, дырэктар Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў