[bvi]

ВЫСТАВА ЧАРОЎНЫ СВЕТ ЛЯЛЕК

Гісторыя лялькі пачынаецца ў глыбокай старажытнасці. Яна служыла абрадавым сімвалам, надзялялася магічнай сілай. І толькі з цягам часу ператварылася ў дзіцячую цацку: простую, немудрагелістую, але такую доўгачаканую, зробленую рукамі любімай матулі. 

 А рабіліся яны з простых рэчаў: саломы, драўляных лыжак, вяровачак, тасёмак, кавалкаў ношанага адзення. Таму і лялькі атрымліваліся не толькі мяккімі і цёплымі навобмацак, але і напоўненымі любоўю.

 Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у выставе “Чароўны свет лялек” з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый вырабу традыцыйных і сучасных аўтарскіх лялек.

 Прыняць удзел могуць як дзеці так і дарослыя. Удзельнікамі могуць быць прафесійныя і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, а таксама асобныя аўтары.

 Прыём работ пачынаецца з 26 лютага 2018 года па адрасе г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў і працягнецца да 6 сакавіка 2018 года. 

 Выстава даступная для наведвання з 13 сакавіка 2018 г. па 14 красавіка 2018 г.

 Падрабязней  можна даведацца з Палажэння “Чароўны свет лялек”, якое даступна на сайце http://gnckult.by ці па тэлефоне 22148.

 Запрашаем!

 

Чароўны свет лялек 2018. Палажэнне.