[bvi]

Удзел Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў  у выставе аўтарскіх работ “Млын” у горадзе Мінску

Майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў разам з кіраўніком народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” Галінай Савеня прадэманстравалі свае вырабы на выставе аўтарскіх работ “Млын”, якая прайшла 2-4 сакавіка ў горадзе Мінск.

Сучаснага чалавека ў асноўным акружаюць фабрычныя тавары масавай вытворчасці. Менавіта таму аўтарскія работы, выкананыя з душой і ў адзіным экземпляры, з кожным годам становяцца яшчэ больш каштоўней. А выстава “Млын”, дзе можна ўбачыць і набыць творы сапраўдных майстроў, нязменна прыцягвае цікавасць шырокай публікі.

“Млын” дае магчымасць праявіць сябе маладым талентам і прадставіць свае работы шырокай аўдыторыі. Наведвальнікам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць не толькі ўбачыць эксклюзіўныя вырабы, але і пазнаёміцца з іх аўтарамі, а таксама даведацца пра гісторыю стварэння таго ці іншага вырабу.

Выстава ручных вырабаў дае магчымасць сабраць лепшых майстроў, якія хочуць распавесці пра сваю творчасць, паказаць працы і атрымаць водгук у знатакоў аўтарскіх вырабаў. Рамеснікі сустракаюць тут блізкіх па духу людзей. Гэта выдатная магчымасць знайсці сяброў, партнёраў, аднадумцаў.