[bvi]

Раённы агляд-конкурс у рамках абласных святаў-конкурсаў: «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!», сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго», аўтарскай і бардаўскай песні «Наедине со всеми»,  духавой музыкі «Фанфара 2018».

10 сакавіка 2018 года у ГДК прайшоў раённы агляд-конкурс у рамках абласных святаў-конкурсаў: «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!», сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго», аўтарскай і бардаўскай песні «Наедине со всеми»,  духавой музыкі «Фанфара 2018».

У конкурсе прынялі ўдзел каля 100 самадзейных артыстаў Ганцаўшчыны: гарманістаў, выканаўцаў прыпевак, аўтарскай і бардаўскай песні, сямейныя калектывы.

 

Сваю праграму на пацвярджэнне звання «узорны» і «народны» прадставілі узорны ансамбль эстраднага танца «Вдох танца», народны ансамбль народных інструментаў «Акорд», народныя фальклорна-этнаграфічныя гурты «Хатовічы» і «Завіца».