[bvi]

ВЫСТАВА ЧАРОЎНЫ СВЕТ ЛЯЛЕК

У аўторак 20 сакавіка а 16.00 у выставачнай зале Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў (вул. Суворава, 2) адбудзецца адкрыццё выставы “Чароўны свет лялек”. 

На выставе прадстаўлена больш за 150 лялек з калекцый майстроў нашага раёна: Казак Ліліі Браніславаўны (в. Хатынічы), Кудравец Ліліі Аляксандраўны (г. Ганцавічы), Дзікляевай Валянціны Мікалаеўны (г. Ганцавічы), Паўлоўскай Антаніны Тадэвушаўны (г. Ганцавічы), Шуляк Наталлі Міхайлаўны (в. Дзяніскавічы), Канановіч Таццяны Мітрафанаўны (г. Ганцавічы), Занька Валянціны Васільеўны (в. Ганцавічы), Радзюк Людмілы Лявонаўны і Аляксейчык Марыны Леанідаўны (в. Агарэвічы), Кісялевіч Людмілы і Корсак Дар’і – удзельніц гуртка Раздзялавіцкага СДК пад кіраўніцтвам Рабцэвіч Г.І., удзельнікаў гуртка СШ №3 пад кіраўніцтвам Рабцэвіч А.А., Яны Літвіновіч — удзельніцы гуртка Люсінскага д/с – СШ пад кіраўніцтвам Стрыжыч А.К., Рабцэвіч Ганны Уладзіміраўны (Раздзялавіцкая сельская бібліятэка) і Рабцэвіча Аляксея (Раздзялавіцкая СШ), удзельнікаў народнага клуба майстроў “Багач”, а таксама батлеечныя лялькі майстроў Дома рамёстваў.

Наведнікі выставы пазнаёмяцца з беларускімі абрадавымі і пазаабрадавямі лялькамі, а таксама аўтарскімі лялькамі, зробленымі рукамі мясцовых майстроў. Акрамя гэтага кожны зможа прыняць удзел у майстар-класе па вырабе лялькі, які правядзе Лілія Казак.

Уваход вольны.

Падрабязней па тэлефоне 2-21-48.

Запрашаем!

ГАНЦАВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ

225432 г. Ганцавічы

вул. Суворава2

+375 1646 22148

vk.com/crafts.hancaviczy

crafts.hancaviczy@gmail.com

facebook.com/crafts.hancaviczy