[bvi]

Адкрыццё выставы “Чароўны свет лялек”

З нагоды святкавання Міжнароднага дня лялечніка, які адзначаецца ва ўсім свеце  21 сакавіка, у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адбылося адкрыццё выставы “Чароўны свет лялек”.

На выставе было прадстаўлена больш за 150 работ з калекцый майстроў нашага раёна: Казак Ліліі Браніславаўны (в. Хатынічы), Кудравец Ліліі Аляксандраўны (г. Ганцавічы), Дзікляевай Валянціны Мікалаеўны (г. Ганцавічы), Паўлоўскай Антаніны Тадэвушаўны (г. Ганцавічы), Шуляк Наталлі Міхайлаўны (в. Дзяніскавічы), Канановіч Таццяны Мітрафанаўны (г. Ганцавічы), Занька Валянціны Васільеўны (в. Ганцавічы),  Радзюк Людмілы Лявонаўны і Аляксейчык Марыны Леанідаўны (в. Агарэвічы),  Кісялевіч Людмілы і Корсак Дар’і – удзельніц гуртка Раздзялавіцкага СДК пад кіраўніцтвам Рабцэвіч Г.І.,  удзельнікаў гуртка СШ №3 пад кіраўніцтвам Рабцэвіч А.А., Яны Літвіновіч — удзельніцы гуртка Люсінскага д/с – СШ пад кіраўніцтвам Стрыжыч А.К., Рабцэвіч Ганны Уладзіміраўны і Рабцэвіча Аляксея (Раздзялавіцкая сельская бібліятэка),  удзельнікаў народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач”, батлеечныя лялькі майстроў Дома рамёстваў, гліняныя цацкі-свістулькі ганчара Шэпялевіча Віталя Леанідавіча (г. Ганцавічы).

Наведвальнікі выставы пазнаёміліся з беларускімі абрадавымі і пазаабрадавямі лялькамі, а таксама аўтарскімі лялькамі, зробленымі рукамі мясцовых майстроў, як з тэкстылю, так і з зусім іншых матэрыялаў – дрэва, гліны і саломкі. Акрамя гэтага кожны даведаўся ў якіх выпадках выкарыстоўвалі тыя ці іншыя лялькі, якімі магічнымі ўласцівасцямі яны валодаюць і пры якіх умовах іх патрэбна рабіць.

На прыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік змог прыняць удзел у майстар-класе па вырабе Дамавёнка, якога заўжды лічылі ахоўнікам дома і прыносілі ў падарунак, калі ішлі ў госці. Майстар-клас правяла Лілія Браніславаўна Казак з вёскі Хатынічы, якая расказала прысутным аб сваім захапленні і падзялілася вопытам па стварэнню лялькі.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе дзейнічаць па 14 красавіка 2018 года. Кошт 50 кап.

Для выхаванцаў дзіцячых садкоў, вучняў пачатковых і сярэдніх класаў, а таксама наведвальнікаў лагераў у рамках выставы “Чароўны свет лялек” падрыхтавана забаўляльная праграма.

Кошт: 1 рубель

Падрабязней па тэлефоне 22148