ВЫСТАВА «СІМФОНІЯ ЗЯМЛІ І ПОЛЫМЯ»
У пятніцу 23 сакавіка 2018 года а 16.00 у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адбудзецца адкрыццё выставы “Сімфонія зямлі і сонца” ганчара Віталя Шэпялевіча, члена Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 100 разнастайных прадметаў вырабленых майстрам у розных тэхніках: чорназдымленай, малачонай, гартаванай або абварной, глазураванай.
На хвалі росту цікавасці да культурнай спадчыны, яе адраджэння і зберажэння прыкметна расце попыт на рукатворныя, унікальныя вырабы сучасных майстроў-ганчароў, якія плённа прадаўжаюць і развіваюць традыцыі рамяства.
Кожны з вырабаў Віталя Шэпялевіча па-свойму непаўторны, што дасягнута дзякуючы высокаму ўзроўню майстэрства ганчара і творчаму падыходу да ганчарнай справы.
Наведвальнікаў выставы чакае прагляд фільма пра ганцавіцкага ганчара, а таксама майстар-клас на ганчарным крузе ад Віталя Шэпялевіча.
Наведаць выставу можна з 23 сакавіка па 30 красавіка. Кошт 50 кап.
Падрабязней па тэлефоне 2-21-48.
Запрашаем!
ГАНЦАВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ | ||
225432 г. Ганцавічы вул. Суворава, 2 |
+375 1646 22148 | vk.com/crafts.hancaviczy |
crafts.hancaviczy@gmail.com | facebook.com/crafts.hancaviczy |