[bvi]

ВЫСТАВА-КОНКУРС «СПАДЧЫНА»

18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Мэта гэтага дня – нагадаць аб неабходнасці аховы культурнай спадчыны, каб людзі не забывалі пра мінулае і з павагай адносіліся да ўсяго таго, што звязана са спадчынай.

 Не пералічыць беларускіх помнікаў і гістарычных мясцін, звязаных з дзейнасцю знакамітых асоб, са з’явамі духоўнага і мастацкага жыцця, з ваеннымі і іншымі гістарычнымі падзеямі, якія з’яўляюцца аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны. Яны — па ўсёй краіне! У тым ліку і на тэрыторыі нашага раёна, якія таксама патрэбна захоўваць і абараняць, але мала хто пра іх ведае.

 У рамках года малой Радзімы і святкавання 120-годдзя заснавання горада Ганцавічы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у выставе-конкурсе малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына”.

 На работах павінны быць адлюстраваны аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны (помнікі, гістарычныя месцы, традыцыя) Ганцавіцкага раёна.

 У выставе-конкурсе могуць прыняць удзел як прафесійныя, так і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, а таксама асобныя аўтары любога ўзросту (дзеці, падлеткі і дарослыя).

 Работы прымаюцца з 2 па 12 красавіка 2018 года па адрасе г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў.

 Выстава даступная для наведвання з 16 красавіка па  31 мая 2018 года.

 Падрабязней пра конкурс можна даведацца з Палажэння “Спадчына”, якое даступна на сайце http://gnckult.by ці па тэлефоне 22148

 

 

ГАНЦАВІЦКІ   РАЁННЫ   ДОМ   РАМЁСТВАЎ

225432 г. Ганцавічы                           

вул. Суворава, 2                                  

+375 1646 22148 vk.com/crafts.hancaviczy
crafts.hancaviczy@gmail.com facebook.com/crafts.hancaviczy

Спадчына.Выстава. Палажэнне

Materialnoe-i-duhovnoe-nasledie-Gancevichskogo-raiona