[bvi]

Выстава Свірыда А.У. падчас чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання

2 красавіка 2018 года пачала работу чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Падчас чарговага вясновага паседжання Ганцавіцкім раённым домам рамёстваў і народным клубам майстроў народнай творчасці “Багач” была зладжана персанальная выстава майстра па дрэваапрацоўцы Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда “Драўляныя карункі”.

На выставе было прадстаўлена больш за 30 работ майстра. Гэта і часопісныя сталы, настольная лямпа, гадзіннік у разной аправе, падлогавыя вазы, цукерачніцы, фруктоўніцы, сурвэтачніцы, падсвечнікі, падстаўкі для бутэлек.

Падчас мерапрыемства выставу наведалі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь  Андрэйчанка У.П.,  кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Качанава Н.І., Старшыня Цэнтравыбаркаму Ярмошына Л.М., а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, міністры, дыпламаты замежных краін.

Наведвальнікі выставы былі ўраджаны  майстэрствам, цярпеннем і мастацкім густам Аляксандра Уладзіміравіча, аб чым не раз паведамілі майстру ў асабістай бяседзе.

Галіна Савеня

кіраўнік народнага клуба майстроў

народнай творчасці “Багач”

Фотаздымак злева направа: Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь  Андрэйчанка У.П., Замжыцкі А.В., кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Качанава Н.І., Свірыд А.У.