[bvi]

Майстар-клас па роспісу велікодных пернікаў

31 сакавіка ў Доме рамёстваў быў арганізаваны майстар-клас па роспісу велікодных пернікаў.

Майстар-клас правяла Марына Аляксейчык, якая дапамагла прысутным разабрацца ва ўсіх тонкасцях пернікавага рамяства. Удзельнікам былі прапанаваны для роспісу гатовыя пернікі ў выглядзе яйка. Для роспісу выкарыстоўвалі каляровую і белую глазуру. Карычневыя пернікі ў руках творчых людзей ператвараліся ў прыгожыя  падарункі для сваіх сяброў і блізкіх. Падчас мерапрыемства кожны ўдзельнік змог акунуцца ў атмасферу густу і пакінуць салодкія ўражанні.