[bvi]

2 ВЫСТАВЫ ПА ЦАНЕ АДНОЙ!

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў запрашае ўсіх жадаючых карысна і займальна правесці час і наведаць 2 выставы:

  • персанальную выставу ганчара Віталя Шэпялевіча “Сімфонія зямлі і полымя”, у экспазіцыі якой прадстаўлена больш за 100 разнастайных прадметаў вырабленых майстрам у розных тэхніках: чорназдымленай, малачонай, гартаванай або абварной, глазураванай.
  • выставу малюнкаў і фотаздымкаў у рамках года малой Радзімы і святкавання 120-годдзя заснавання горада Ганцавічы “Спадчына”, на якой прадстаўлена больш за 20 работ ганцавіцкіх мастакоў Караленка Івана, Лебедзевай Веранікі, Мірзаліевай Алы, фатографа Літвіновіча Андрэя, вучаніцы СШ №3 Шушко Анастасіі, выхаванцаў СПЦ, удзельнікаў гуртка “Рукатвор” (Дом рамёстваў) і сям’і Дамарацкага Арсенія (Яслі-садок №4). 

 Кошт 50 капеек.

 Акцыя будзе дзейнічаць да 25 мая 2018 года.

Падрабязней па тэлефоне 2-21-48. Запрашаем!