[bvi]

Вынікі выставы-конкурсу  малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына”

Падведзены вынікі выставы-конкурсу  малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына”. 

Па выніках інтэрнэт-галасавання, згодна Палажэння аб выставе-конкурсе, Прыз глядацкіх сімпатый атрымоўвае Ала Мірзаліева (17 упадабанняў).

Фота работы пераможцы інтэрнэт-галасавання Алы Мірзаліевай «Былая панская сядзіба ў Агарэвічах» 

Дыпломы ўдзельнікаў і памятныя падарункі атрымоўваюць: Іван Караленка, Вераніка Лебедзева, Андрэй Літвіновіч, вучаніца СШ №3 Анастасія Шушко, выхаванцы СПЦ Вера Валкарэзава і Анастасія Шуляк, удзельнікі гуртка “Рукатвор” (Дом рамёстваў) Паліна Канановіч, Эвеліна Ясевіч, Віталь Цялушка, Ксенія Туровіч, а такcама сям’я Арсенія Дамарацкага (Яслі-садок №4). 

Вялікі дзякуй усім за актыўны ўдзел! Жадаем далейшага натхнення і новых творчых поспехаў!

Узнагароджванне адбудзецца 23 чэрвеня падчас свята “Свае” у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў (вул. Суворава, 2). Час узнагароджання будзе вядомы бліжэй да свята.

         Выстава малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына” падоўжана да 25 чэрвеня.