[bvi]

Адукацыйна-забаўляльная праграма «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца» прайшла у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў

1 верасня  адукацыйна-забаўляльную праграму «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца» у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў наведалі вучні сярэдняй школы № 1.

Наведвальнікі мерапрыемства мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй сваёй краіны, роднага горада, а таксама даведаліся шмат цікавага пра традыцыйныя промыслы і рамёствы.

Падчас праграмы дзеці атрымалі не толькі карысныя веды, але і добры настрой, прыняўшы ўдзел у майстар-класе па ткацтве.

Праграма «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца» даступна для наведвання на працягу верасня. Запіс па тэл. 22148