[bvi]

Сустрэча з маладымі інвалідамі, наведвальнікамі Ляхавіцкага і Ганцавіцкага тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

6 верасня ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адбылася сустрэча з маладымі інвалідамі, наведвальнікамі Ляхавіцкага і Ганцавіцкага тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сустрэча была прымеркавана да 100-годдзя стварэння сацыяльнай службы і прайшла пад назвай “Хай будзе жыццё цудоўным”.

         Падчас сустрэчы, госці мерапрыемства прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па экспазіцыях Дома рамёстваў, пазнаёміліся з дзейнасцю творчай майстэрні  па ткацтве, дзе кожны меў магчымасць паспрабаваць сябе за кроснамі.

         На прыканцы праграмы быў арганізаваны майстар-клас па выцінанцы, які правяла майстар Вольга Івановіч. Наведвальнікі не толькі даведаліся пра гісторыю і асаблівасці выцінанкі, як аднаго з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і навучыліся самі ствараць папяровыя карункі для ўпрыгожвання віншавальнай паштоўкі.

         Такія сустрэчы сапраўды вельмі неабходны для наведвальнікаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іх бацькоў. Яны дапамагаюць інвалідам забыць пра тыя цяжкасці, з якімі ім даводзіцца ісці праз усё жыццё, даюць магчамасць адчуць сябе людзьмі, якія могуць весці паўнацэннае жыццё.