[bvi]

Выстава «Пакроў прасвятой Багародзіцы»

 

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў запрашае на выставу абразоў «Пакроў прасвятой Багародзіцы», прымеркаваную да аднайменнага праваслаўнага свята.

 14 кастрычніка беларускія праваслаўныя святкуюць Пакровы – значнае восеньскае свята беларускага народнага календара. У гонар Пакрова Прасвятой Багародзiцы напiсаны абразы, узведзены храмы. У Беларусi каля 130 храмаў асвечаны ў гонар дадзенага свята і шмат абразоў.

 У экспазіцыі выставы прадстаўлена больш за 50 абразоў, выкананых у розных тэхніках майстрамі нашага раёна. Гэта абразы вышытыя крыжыкам, бісерам, шклярусам, а таксама напісаныя фарбамі.

 Акрамя гэтага наведвальнікі выставы пазнаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы і народнымі прыкметамі, звязанымі з ім.

 Наведаць выставу можна да канца кастрычніка. Кошт 1 руб.

 Падрабязней па тэлефоне 2-21-48.

 Запрашаем!