Святочны вечар прысвечаны Дню работнікаў культуры
У чарговы раз 11 кастрычніка бягучага года работнікі культуры раёна адзначылі сваё прафесійнае свята. У зале дзіцячай школы мастацтваў сабраліся тыя, хто дорыць радасць сустрэч з творчасцю. Святочны настрой быў у гэты дзень у моладзі і ветэранаў працы, хто сваёй працай упісаў уласнае імя ў яе гісторыю. З прафесійным святам работнікаў культуры павіншавалі і ўручылі ўзнагароды начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віктар Супрун, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Ірына Сабецкіс.
Віншавальныя словы, найлепшыя пажаданні і музычны падарунак падарылі работнікам культуры ветэраны працы, былы дырэктар цэнтралізованай бібліятэчнай сістэмы Тамара Аляксандраўна Валуевіч і Іван Іосіфавіч Муха, былы дырэктар Кукаўскага сельскага Дома культуры. З прафесійным святам калег віншавалі творчыя калектывы дзіцячай школы мастацтваў і гарадскога Дома культуры.