
Гульнёва-забаўляльная праграма “Гульні нашых продкаў”
Добрай традыцыяй ужо стала праводзіць забаўляльныя праграмы падчас летніх вакацый у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў для наведвальнікаў аздараўленчых лагераў дзіцячых садкоў і школ нашага раёна.
На мінулым і цякучым тыдні з вялікім задавальненнем наведвальнікі лагераў прынялі ўдзел у гульнёва-забаўляльнай праграме “Гульні нашых продкаў”, падчас якой яны мелі выдатную магчымасць цікава правесці вольны час на свежым паветры і пагуляць у рухавыя гульні.