
Удзел у рэгіянальным свяце «Лунінецкія клубніцы»
На Лунінетчыне ў чарговы раз прайшоў адзін з самых духмяных і апетытных святаў краіны — «Лунінецкія клубніцы». Гэта салодкае свята штогод збірае не толькі аматараў чырвонай ягады, але і народнай песні. Дыпламантам VII рэгіянальнага свята «Лунінецкія клубніцы» стала народнае аматарскае аб’яднанне «Талака» ДзУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма». Віншуем з узнагародай!