«Жураўліны край» сабраў сяброў
Шосты раз гасцінная Ганцавіцкая зямля прымала ўдзельнікаў музычнага злёту бардаў і караванераў «Жураўліны край- 2019». Які так вабіць бардаў, паэтаў і ўсіх, хто любіць актыўны адпачынак на прыродзе. На працягу трох дзён, з 9 па 11 жніўня ў маляўнічым куточку, зоне адпачынку пляж «Паўднёвы» лілася бардаўская песня, гучала паэтычнае слова. Ганцаўчане мелі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі выканаўцамі бардаўскай і аўтарскай песні, паэтамі з гарадоў: Мінска, Гродна, Баранавічы, Пружаны і Клецка. Сваёй творчасцю парадавалі і нашы землякі, мясцовыя барды і паэты. Для гасцей і ўсіх удзельнікаў свята былі створаны ўсе ўмовы для выдатнага адпачынку. Наладжана работа кафэ «Палуба» і цікавая экскурсія па раёну, працавалі сувенірная лаўка «Купляйце беларускае» і літаратурная гасцінная «Бабка Мар’я запрашае», праводзіўся конкурс на лепшае прыгатаванне юшкі «Тры пескара» і спаборніцтвы па пляжнаму валейболу.
Асаблівую ўвагу прыцягнуў конкурс бардаўскай і аўтарскай песні «О чём поёт гитара» і паэзіі на лепшае выкананне аўтарскага верша «Маёй радзімы сэрца стук…». Па выніку конкурсаў вышэйшымі ўзнагародамі адзначаны:
конкурс аўтарскай і бардаўскай песні «О чём поёт гитара» у намінацыі бардаўская песня: Казей Аляксандар (г.Пружаны)-Дыплом I ступені, Самонава Алена (г.Баранавічы) -Дыплом II ступені, Алег Князскі (г.Ганцавічы) -Дыплом II ступені;
у намінацыі аўтарская песня уласнага сачынення: Галаўня Вольга (г.Гродна) -Дыплом I ступені;
у намінацыі лепшы калектыў: трыа Салаўёвай Таццяны (г.Гродна) -Дыплом I ступені;
у намінацыі на лепшае выкананне аўтарскага верша: Казей Аляксандар (г.Пружаны)-Дыплом I ступені, Галаскок Аляксей (г.Ганцавічы) — Дыплом II ступені, Белы Анатоль і Шахрай Любоў (г.Клецк) — Дыплом III ступені. Самая смачная юшка атрымалася ў Наталлі Пракопчык з г.Пружаны (Дыплом I ступені), Данілы Дуліка з г.Ганцавічы (Дыплом II ступені), Сяргея Занька з В.Круговіч (Дыплом III ступені). Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны Граматамі і Дыпломамі аргкамітэта за актыўны удзел, прапаганду і папулярызацыю бардаўскага і караванерскага руху.
У нядзелю раз’ехаліся ўдзельнікі свята з цудоўным настроем, найлепшымі пачуццямі і вялікай удзячнасцю арганізатарам. З пажаданнямі сустрэцца на наступным VII «Жураўліным краі». Да сустрэчы, сябры!