[bvi]

Пра мову з любоўю і павагай…

Да Міжнароднага Дня роднай мовы цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава арганізавала вечарыну “Пра мову з любоўю і павагай…” на сцэне гарадскога Дома культуры, якая была прысвечана творчасці літаратараў-землякоў – Івана Кірэйчыка і Івана Лагвіновіча. У гэтым годзе творчая інтэлегенцыя Ганцаўшчыны адзначае юбілеі творцаў. 
Мерапрыемства было напоўнена тэатралізаванымі пастаноўкамі па творчасці паэтаў-юбіляраў, хараграфічнымі кампазіцыямі, беларускімі песнямі. Шчырыя кранальныя словы пра матчыну мову данёс юным гледачам паэт Аляксей Галаскок, які быў госцем вечарыны. 
Раённы краязнаўчы музей арганізаваў выставу «Аб’яднаныя творчым натхненнем», прысвечаную Івану Кірэйчыку і Івану Лагвіновічу.