[bvi]

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу “Жанчына года – 2019”.

5 сакавіка ў Брэсцкім тэатры лялек адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу “Жанчына года – 2019”. У дванаццаты раз Беларускі саюз жанчын узнагародзіў лепшых з лепшых за значныя дасягненнні ў розных сферах дзейнасці на працягу 2019 года ў пяці намінацыях. У намінацыі “Духоўнасць і культура” узнагароду атрымала народны майстар Ніна Казак з аграгарадка Хатынічы.

         Ніна Мікалаеўна прадставіць Брэсцкую вобласць у рэспубліканскім конкурсе “Жанчына года – 2019”.