
Акцыя «Час Зямлі»
28 сакавіка праводзілася рэспубліканская экалагічная акцыя «Час Зямлі». Галоўная мэта акцыі – прыцягненне ўвагі грамадскасці к экалагічным праблемам, прывіццё беражлівых адносін да навакольнага асяродзя. У гэты дзень удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання прыродазнаўчага напрамку “Аквафіл” аўтаклуба, работнікі Начскага сельскага клуба ДзУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма», а таксама ФСК «Здароўе-7» правялі добраўпарадкаванне прыбярэжнай тэрыторыі ракі Лань каля вёскі Нача.