[bvi]

Свята фальклорнага мастацтва“З крыніц спрадвечных”

22 жніўня ў г.Ляхавічы прайшло свята фальклорнага мастацтва“З крыніц спрадвечных”Скарбніца цэнтралізаванай клубнай сістэмы папоўнілася новымі ўзнагародамі. Граматамі за III месца ў намінацыях «Фальклорная песня»  і «Абрад» ўзнагароджаны народны фальклорны калектыў «Дубрава»  Люсінскага сельскага клуба і дзіцячы фальклорны калектыў «Крынічка» Хатыніцкага сельскага Дома культуры.  У намінацыі «Традыцыйныя рамёствы» народны клуб майстроў народнай творчасці «Багач» раённага дома рамёстваў заняў I месца. На выставе прадставілі свае работы  майстры Казак Ніна, Віннік Ульяна, Шэпелевіч Віталь, Муха Марыя, Свірыд Аляксандр.