[bvi]

Краязнаўства – новыя гарызонты ў дзейнасці бібліятэк

11 лістапада Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава арганізавала міжрэгіянальны семінар “Краязнаўства – новыя гарызонты ў дзейнасці бібліятэк”. У раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла тэаратычная частка семінара, дзе госці  (дырэктар ДУК “Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга Пляшэвіч і дырэктар ДУК “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Таццяна Лайша) падзяліліся вопытам работы па стварэнню электронных рэсурсаў і формамі работы па арганізацыі літаратурнага краязнаўства. 

Для ўдзельнікаў семінара была прадстаўлена пастаноўка ўзорнага лялечнага тэатра “Усмешка” па творы Алеся Каско і краязнаўчая гадзіна ў пакоі “Хата з матчынай душой”. Затым удзельнікі семінара наведалі Хатыніцкую і Раздзялавіцкую сельскія бібліятэкі. У апошняй – адбылася незабыўная сустрэча з гуртамі “Завіца” і “Раўчукі”.