Адкрыццё памятнага знака воінам Вялікай Айчыннай вайны
8 мая 2015 года ў аграгарадку Востраў адбылося адкрыццё памятнага знака воінам-землякам, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гадах.
У полыме вайны загінуў амаль кожны чацверты жыхар Ганцавіцкага раёна. Памяць аб нашых суайчынніках, прыняўшых смерць і муку дзеля таго, каб жыў народ была ўшанована хвілінай маўчання.
На ўрачыстасці прысутнічалі мясцовыя жыхары і прадстаўнікі райвыканкама.