
Гульнёвая праграма “Наша хата пацехамі багата”
18 чэрвеня “Дайджэст-клуб” Агарэвіцкага СДК прадставіў новую тэатралізаваную гульнёвую праграму “Наша хата пацехамі багата”. Галоўная дзеючая асоба — Дамавічок Кузя — разам з дзецьмі з дапамогай вясёлых гульняў, конкурсаў, танцаў перавыхоўваў адмоўных герояў — Цемру і Дракошу. Дзеці “падарожнічалі” на снегавых лапатах, заганялі мяч у імправізаваныя вароты, танчылі “Бугі-вугі”, спявалі “звярыным” хорам. Адной з самых цікавых была гульня “Двое з мяшка”, у ходзе якой дзеці, атрымаўшы па адной частцы касцюмаў казачных персанажаў, павінны былі знайсці сваю пару, каб утварыўся цэлы касцюм. З бодрым настроем дзеці пакідалі залу, але ж не надоўга, бо наперадзе яшчэ шмат цікавых сустрэч.