Канцэрт-віншаванне “Спелая восень з усмешкай вясновай”
Канцэрт-віншаванне на даму – адна з тых форм мерапрыемстваў, што праходзяць у асабліва цёплай атмасферы, таму што гэта свята для канкрэтнага чалавека, і сардэчныя словы віншавання падрыхтаваны менавіта для яго. А гэта асабліва прыемна апошняму. З канцэртам-віншаваннем пад традыцыйнай назвай “Спелая восень з усмешкай вясновай” у Дзень пажылых людзей удзельнікі мастацкай самадзейнасці Агарэвіцкага СДК наведалі на гэты раз Надзею Трафімаўну Баброўскую, Алену Ільінічну Кандратовіч, а таксама былых удзельніц фальклорнага калектыву Зінаіду Аляксандраўну Матуліс і яе сяброўку Праскоўю Рыгораўну Валошыну.