Выстава творчых работ «І верым, і ў малітве Бога просім.»
22 кастрычніка ў раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках праграмы «Духоўнасць» арганізавана выстава творчых работ «І верым, і ў малітве Бога просім..» з цыкла «Вачам на радасць, сэрцу на памяць». На выстаўцы прадстаўлены карціны ікон (вышыўка крыжыкам і бісерам) Надзеі Адамаўны Шатроўскай, Валянціны Рыгораўны Прышчэп і макеты цэркваў — помнікаў драўлянага дойлідства Халецкага Анатолія Аляксандравіча , а таксама літаратура аб гісторыі рускай архітэктуры, сакральнае дойлідства Беларусі з яго асабістай бібліятэкі.