
Акцыя «Кніжныя Каляды”
У рамках бібліятэчнай акцыі «Кніжныя Каляды» з 15 па 18 снежня ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў цыкл мерапрыемстваў для вучняў пачатковых класаў СШ №3. Сярод іх :“Новы год не без прыгод” – святочны парад неверагодных гісторый аб святкаванні Новага года ў рамках кніжнай выставы «С Рождеством и Новым годом»; гутарка-рэкамендацыя кнігі Н. Калесніковіч «Новогодние чудеса своими руками: 10 оригинальных поделок» з дапамогай якой падрыхтоўка да Новага года можа стаць вясёлым і карыснай забавай для ўсёй сям’і; выступленне лялечнага тэатра «Заяц и волшебство».