[bvi]

«Вахта смутку»

Штогод напярэдадні дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ля  магілы нашага аднавяскоўца, воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Крысюка, загінуўшага ў Афганістане, збіраюцца людзі: былыя воіны-афганцы нашага раёна, школьнікі, аднавяскоўцы,  каб прынесці даніну павагі Мікалаю і тым хлопцам, чые маладыя жыцці заўчасна абарваліся ў той нікому не патрэбнай вайне.

Ад уваходу на могілкі да магілы воіна вучнямі быў утвораны  «жывы калідор”.

Вахта смутку пачалася ўскладаннем вянкоў на магілу М. Крысюка і заўчасна памёршага ў мірныя дні воіна-інтэрнацыяналіста А. Каўша.

Школьнікамі была падрыхтавана літаратурная кампазіцыя, якая глыбока кранула кожнага з прысутных.

Памяць загінуўшых воінаў ушанавалі хвілінай маўчання.

120220162910

120220162918

120220162903