[bvi]

На Грамніцы — паўзіміцы. Як адзначаюць Грамніцы ўдзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання «Этнограф» пры Доме рамёстваў

Разам з удзельнікамі дзіцячага аматарскага аб’яднання «Этнограф», якое працуе пры Доме рамёстваў, мы адзначылі Грамніцы, якія паводле праваслаўнага календара святкуюцца 15 лютага.

Па надвор’і ў гэты дзень даўней прадказвалі, якімі будуць надыходзячыя вясна ды лета. Вясна, відаць, будзе ранняя, бо, калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол пад’есць травіцы. Аднак лета – непагоднае, з невялікім ураджаем (На Грамніцы адліга – з ураджаю будзе хвіга).

На Грамніцы рабілі свечкі, якія аберагалі чалавека і яго жытло цягам годы. Мы таксама зрабілі сабе свечкі. Але не звычайныя, а ажурныя, ў традыцыйнай тэхніцы выразання з паперы – выцінанцы. Атрымалася прыгожа.

А любы ахвочы можа далучыцца да дзіцячага аматарскага аб’яднання «Этнограф». Мы цікавімся гісторыяй роднага краю, пераймаем народныя традыцыі, ладзім цікавыя майстар-класы, вандроўкі, гуляем у гульні нашых бабуль і дзядуль і робім яшчэ шмат іншых цікавых рэчаў.


Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy