[bvi]

Гісторыя аднаго фотаздымка

19 мая ў ЦРБ імя В.Праскурава адбылося мерапрыемства, на якое завіталі наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сустрэча пад бібліятэчным дахам была прысвечаная фотаздымкам мінулых гадоў. Яна так і называлася «Гісторыя аднаго фотаздымка».

Госці мерапрыемства апавядалі пра памятныя фотаздымкі, блізкія і родныя сэрцу. Кожны з прысутных падзяліўся сваімі ўспамінамі, якія закранулі падзеі ваенных гадоў, пасляваенны перыяд. Праз аповяды пра мінулае была ўзгадана не толькі гісторыя сямей, але і гісторыя нашага народа. У цёплай дамашняй абстаноўцы праходзіла гаворка і гучалі беларускія песні.

фото 2

фото1 фото3