Абласное свята гумару «Спораўскія жарты»
18-19 чэрвеня у в.Спорава, Бярозаўскага раёна адбылося абласное свята гумару «Спораўскія жарты». Ганцавіцкі раён прадставілі тэатр мініяцюр «Скарамуш»(кіраўнік А.Шаматульская) Агарэвіцкага СДК і народнае аматарскае аб’яднанне «Талака» (кіраўнік І.Марцінкевіч) гародскога Дома культуры.
За шчыры жарт, весялосць, высокі мастацкі ўзровень рэпертуару і выканальніцкае майстэрства на абласным свяце творчая дэлегацыя ўзнагароджана Дыпломам I ступені, граматай, каштоўным падарункам і спецыяльным прызам свята.