Мерапрыемствы у клубных установах раёна па падцвярджэню звання “народны” і “узорны” аматарскіх калектываў
У клубных установах раёна адбыліся мерапрыемствы па падцвярджэню звання “народны” і “узорны” аматарскіх калектываў. Свае праграмы прадставілі: аматарскае аб’яднанне “ Спадчына” Ганцавіцкага Дома народнай творчасці конкурсна – краязнаяўчўю праграму «Зямля маіх продкаў» , “Дайджэст – клуб” Агарэвіцкага СДК тэатралізаваную гульнёвую праграму “ Будзьце здаровы”, тэатр “ МЫ” ГДК спектакль “ Адрас для пісем той жа”, студыя выяўленчага мастацтва “ З рога ўсяго многа” Агарэвіцкага СДК прадставіла майстар – клас па выяўленчаму мастацтву. Клуб майстроў народнай творчасці раённага Дома культуры правёў паседжанне “ Жывое майстэрства” на прысваенне звання “ народны”.