
Земляробчы абрад «Зажынкі»
Зажынкі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «ЛюсінаАгра» адкрылі уборачную кампанію на Ганцаўшчыне. Фальклорны гурт «Дубравушка» Люсінскага СК выканаў мясцовы земляробчы абрад «Зажынкі». Благаславілі ўраджай 2016 года Пётр Піліпчук, благачынны цэркваў Ганцавіцкай акругі і Пётр Сычэвіч, іерэй храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Люсіна.