[bvi]

Выстава «Магія метала»

У раённым краязнаўчым музеі працягвае работу выстава «Магія метала». Аўтарам выставы з’яўляецца Артур Аміраў, пераможца абласнога  этапу-конкурсу творчасці трудавых калектываў «Новыя імёны Беларусі -2016». Свае творы Артур Аміраў  вырабляе ў тэхніцы халоднай коўкі.

У гэтым могуць упэўніцца ўсе жадаючыя, калі наведаюць выставу ў раённым краязнаўчым музеі. Там жа адбылася і сустрэча з маладым майстрам  падчас сустрэчы  наведвальнікі маглі задаць Артуру самыя розныя пытанні. Творы Артура былі розныя.  Тут былі і карэта Папялушкі, і Эйфелева вежа, і хатка Бабы Ягі, і шмат чаго іншага. Але ў цэнтры ўвагі, безумоўна, аказаўся “Тауэрскі мост”: шыкоўная кампазіцыя з падсветкай, якую Артур прадстаўляў на рэспубліканскім этапе конкурсу “Новыя імёны Беларусі — 2016”, прыцягнула захопленыя позіркі ўсіх без выключэння. Гэты цуд Артур стварыў усяго за два с паловай месяцы! Прысутныя не стамляліся здзіўляцца майстэрству і таленту маладога чалавека. На сустрэчы была і мама Артура — Святлана Амірава, да якой таксама было шмат пытанняў, і на іх жанчына адказвала з задавальненнем. Святлана Аляксандраўна,  і ўся сям’я Артура, шчыра падтрымліваюць яго ва ўсіх пачынаннях.

Выстава будзе працаваць да сярэдзіны жніўня.