Свята вёсак
20 жніўня ў вёсках В.Круговічы і Раздзялавічы адбыліся святы вёсак. У вёсцы В.Круговічы, свята было прымеркавана да 70-гадовага юбілею знакамітага беларускага пісьменніка В.Гардзея. Па творах пісьменніка ўдзедьнікі народнага драматычнага тэатра «Паланіца» прадставілі гледачам тэатралізаваную пастаноўку «Саўка Халецкі — сельскі карэспандэнт». У час свята ў вёсках адбыліся гульнёвыя і конкурсныя праграмы, ўшанаванне старэйшых жыхароў вёскі, юбіляраў, а таксама, для жыхароў гучалі песні удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.