[bvi]

Інтэрактыўная экскурсія «Ганцавіцкія гасцінцы».

     Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, Ганцавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка і Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей запрашаюць на інтэрактыўную экскурсію «Ганцавіцкія гасцінцы».
      Нязмушаны шпацыр паміж мінулым і сучаснасцю дапаможа раскрыць творчы патэнцыял дзіцяці, пазнаёміць з беларускімі народнымі традыцыямі і мясцовай гісторыяй, зацікавіць як самых маленькіх наведвальнікаў, так і дзяцей старэйшага ўзросту. Гэта выдатная магчымасць праявіць свае індывідуальныя якасці і здольнасці працы ў камандзе.
    Кожны ўдзельнік зможа прайсціся па даўняй вуліцы Касцельнай, пазнаёміцца з жыхарамі і завядзёнкамі Ганцавічаў міжваенных.     Гасцінная бабка Ганна запросіць да сябе ў хату, раскажа пра колішняе жыццё і падзеліцца сваімі карыснымі жыццёвымі парадамі. А працавітыя майстры, якія сёння, як і сто, і дзвесце гадоў таму, працягваюць займацца старажытнымі рамёствамі падзеляцца таямніцамі сваёй працы.
     Трапіць на інтэрактыўную экскурсію можна з 31 кастрычніка. Экскурсія праводзіцца для груп ад 10 чалавек. Па пытаннях наведвання арганізаванымі групамі звяртайцеся ў Дом рамёстваў (тэл. (+375 1646) 2 21 48). Працягласць экскурсіі – 2-2,5 гадзіны.
Кошт удзелу – 3 руб. (30 000 руб.)

  Запрашаем!

Презентация1