[bvi]

Гульнёва-забаўляльная праграма «Кура-шчабятура» ў Доме рамёстваў

Гульнёва-забаўляльная праграма «Кура-шчабятура» па матывах беларускай народнай песні «Як служыў жа я ў пана» сабрала ў Доме рамёстваў ганцавіцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак.

Удзельнікі праграмы даведаліся пра гаспадарчыя заняткі нашых продкаў, у гульнёвай форме пазнаёміліся з побытам селяніна і нават займелі сваю ўласную свойскую жывёлу-цацку, выкананую ў тэхніцы малюнка па тканіне.


Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
ok.ru/crafts.hancaviczy
instagram.com/crafts.house