Інтэрактыўная экскурсія «Ганцавіцкія гасцінцы»
7 снежня Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, Ганцавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка і Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей сустракалі ўдзельнікаў інтэрактыўнай экскурсіі «Ганцавіцкія гасцінцы».
«Ганцавіцкія гасцінцы» – гэта вандроўка паміж мінулым і сучаснасцю з неспадзяванымі сустрэчамі і цікавымі знаёмствамі.
Кожны ўдзельнік змог прайсціся па даўняй вуліцы Касцельнай, пазнаёміцца з жыхарамі і завядзёнкамі Ганцавічаў міжваенных. Працавітыя майстры, якія сёння, як і сто, і дзвесце гадоў таму, працягваюць займацца старажытнымі рамёствамі падзеліліся таямніцамі сваёй працы. А гасцінная бабка Ганна запрасіла да сябе ў хату, расказала пра колішняе жыццё і падзялілася сваімі карыснымі жыццёвымі парадамі.
Трапіць на інтэрактыўную экскурсію можа любы ахвочы. Экскурсія праводзіцца для груп ад 10 чалавек. Па пытаннях наведвання арганізаванымі групамі звяртайцеся ў Дом рамёстваў (тэл. (+375 1646) 22148). Працягласць экскурсіі – 2-2,5 гадзіны.
Запрашаем!
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
ok.ru/crafts.hancaviczy
instagram.com/crafts.house