+375 (1646) 2-15-45

email: gnckult@mail.ru

Выстава малюнкаў «Цуд на Каляды»

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў запрашае наведаць выставу малюнкаў «Цуд на Каляды».

 

Выстава малюнкаў "Цуд на Каляды"

 

Надыходзяць чароўныя калядныя дні. Мы чакаем ад іх нейкага асаблівага настрою, марым пра здзяйсненне жаданняў ды недзе ў душы ўсё ж такі верым у цуд.

Вераць у цуд і ўдзельнікі конкурсу малюнкаў «Цуд на Каляды». 29 найлепшых малюнкаў прадстаўленыя на выставе. Вы можаце падтрымаць аўтараў найлепшых, на ваш погляд, работ. Стаўце «Мне падабаецца» пад малюнкамі, якія падабаюцца вам найбольш, на старонцы vk.com/album-42717227_239234762. Вынікі падвядзем 13 студзеня 2017 г. Малюнак, які збярэ найбольшую колькасць упадабанняў, атрымае прыз глядацкіх сімпатый. А кампетэнтнае журы вызначыць лаўрэатаў дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступені. Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца 14 студзеня.

Выстава працуе з 24 снежня па 15 студзеня ў памяшканні кінатэатра «Маладосць» (г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 18).

Уваход вольны!

Запрашаем!


Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
ok.ru/crafts.hancaviczy
instagram.com/crafts.house