[bvi]

У КАЛЯДУ ХАДЗІЛІ — КАЗУ ВАДЗІЛІ

У Ганцавіцкай дзяцячай школе мастацтваў прайшла калядная сустрэча “Шчодры вечар”.
Дзіцячыя фальклорныя калектывы з вёсак Люсіна, Раздзялавічы, Хатынічы, Дзятлавічы (Лунінецкі р-н) і Крывошын (Ляхавіцкі р-н) прадставілі традыцыі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці. Удзельнікі гуртоў паспяхова вывучаюць і пераймаюць ад носьбітаў абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры, папулярызуюць культурную спадчыну свайго краю.
Для удзельнікаў і гасцей сустрэчы таксама адбыўся паказ каляднай дзеі “Цар Ірад” традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка”.
Акрамя гэтага былі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў “Цуд на Каляды”.