Майстэрства рук і сэрца
У раённай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае выстава творчых работ Юліі Кардаш і Ліліі Коўш «Майстэрства рук і сэрца», выкананых у тэхніцы тапіарый. Майстрыхі прадставілі маленькае рукатворнае цуда – аўтарскае Дрэва Шчасця. Кожны выраб па-свойму непаўторны, створаны па ўласным гусце, у любімай колеравай гаме, з розных матэрыялаў. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу!